• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2023 | Грамадства Беларуская мова

Украінка вывучыла беларускую мову праз каханне да палітвязня

Гісторыя пра незвычайнае каханне падчас вайны і тэрору. Адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans Мікіта Слепянок знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Дзяўчына Дана чакае яго ва Украіне. «Штодзень» распытаў яе, ці цяжка было вучыць беларускую мову.


KRQ6fw_aAc.jpg

Чаму ты вырашыла пачаць вучыць беларускую мову?

Я жыву далёка ад Беларусі. У мяне няма ні сяброў, ні родзічаў з Беларусі. Прынамсі, на той час, калі я пачала цікавіцца беларускай мовай, не было сяброў. І я ўсё роўна дзесьці чула беларускую мову гадоў з пяці. То песні нейкія на беларускай мове трапляліся. Звычайна «Песняроў». То размовы нейкія пра Беларусь. А потым з’явілася беларускамоўнае тэлебачанне, якое цяпер нельга называць. У 2008 годзе тады ўсе ва Украіне падключалі спадарожнікавае ТВ. І мы неяк з маці глядзелі ТВ і натрапілі на Белсат гэты. Беларуская мова спачатку была дзіўная для мяне, бо не падобная ні на расейскую, ні на ўкраінскую. Мы пастаянна слухалі гэты Белсат з маці. Яна паўтарала самыя смешныя словы. Потым я пра Белсат забылася, бо на той момант навінамі цікавілася мала, бо мне было гадоў 7 ці троху болей. Калі падрасла, то знайшла кнігі ў перакладзе на беларускую мову. Я іх троху чытала. Потым у школе нешта пра Беларусь вывучалі. І я сказала, што ведаю беларускую мову, хоць я насмрэч не ведала нічога. А потым убачыла нейкі допіс навіновы, там былі каментары. Пачала пісаць у асабістыя беларусам, каб яны мне распавялі пра Беларусь. Тады я не ведала, што так нельга рабіць, бо беларусы ўспрымаюць гэта ўсё падазрона. Ва Украіне такога не было.

Спачатку мне падавалася, што ў Беларусі ўсе беларускамоўныя. А ў 2019 годзе я даведалася, што гэта не так. У 2020 годзе зноў пачала глядзець Белсат. А ў 2021 годзе пачаліся стасункі з хлопцам, які з Беларусі. Вывучыла беларускую мову недзе месяцы за два, каб даказаць яму, што я чагосьці вартая. Хтосьці думае, што гэта вельмі хутка, але я ведала ўкраінскую, мела досвед пераходу на ўкраінскую. Да гэтага перыядычна цікавілася беларускай мовай. Таму з беларускай не было асаблівых цяжкасцяў.

nikita_slepyanko220414-ws90w.jpg
Палітвязень Мікіта Слепянок

Як ты вывучала беларускую мову? Якія кнігі чытала? Якімі падручнікамі карысталася?

Спачатку ўвогуле не выкарыстоўвала ніякіх падручнікаў. Я проста глядзела, як пішуць іншыя беларусы ў чатах. Размаўляла праз перакладнік спачатку, потым сама. Мой хлопец навучыў мяне беларускай мове. Я пытала, калі нейкія словы былі незразумелыя. Праз размовы вывучыла. Потым з’явіліся курсы «Мова Нанова». Яны праз пандэмію праводзіліся анлайн. І я ўдзельнічала ва ўсіх курсах ва ўсіх гарадах. Таксама чытала мастацкую літаратуру, нейкія фільмы глядзела.

Спачатку мне падавалася, што ў Беларусі ўсе беларускамоўныя.

Адкуль узнікла твая цікавасць да беларускай мовы?

Я закахалася ў беларускамоўнага хлопца і вырашыла яму давесці, што я таксама магу па-беларуску размаўляць. Спачатку не па-сапраўднаму вучыла. Проста нейкія словы пазапісвала на паперу і кінула фотку. Маўляў, глядзіце, я вучу беларускую мову. Аднекуль цікавасць з’явілася. І болей не адпускае. Часам здаецца, што беларускай мовы ў маім жыцці цяпер нават болей, чым украінскай.

У жыцці (са сваякамі, з сябрамі), якой мовай карыстаешся?

У жыцці я карыстаюся ўсім, чым толькі магчыма. З сябрамі з Беларусі — па-беларуску. З сябрамі з Украіны — на літаратурнай украінскай. На працы — таксама на ўкраінскай літаратурнай мове. Але дома я размаўляю на страшным суржыку. Я намагаюся неяк гэта перамагчы. Але пакуль не атрымліваецца. З сёстрамі намагаюся размаўляць на літаратурнай, каб яны вучыліся ў мяне. Але з бабулямі, з дзядулямі, з маці — на суржыку. А расейскай мовай я даўно не карыстаюся, мабыць, гадоў 7. Хіба ў вельмі рэдкіх выпадках. І пачынаю на яе забывацца.

Цікавы твой погляд збоку: некаторыя беларускія бацькі гавораць, што іх дзеці беларускую мову ў школе ўспрымаюць, як замежную. Што б ты параіла гэтым бацькам?

Мне цяжка даваць парады на іншую краіну і для іншых умоваў, але я ведаю гэтую праблему. Трэба паказаць, што беларуская мова — не замежная, што гэта твая мова. І трэба паказаць, што на беларускай мове можна не толькі навучацца. Цяпер шмат беларускага кантэнту для дзяцей. Шмат відэа, мульцікаў. Ёсць шмат чаго па-беларуску. Можна па-беларуску гуляць, размаўляць. Ёсць кнігі, аўдыёкнігі. Можна беларускамоўныя дні ў сям’і зрабіць. Але беларускую мову трэба вучыць, бо гэта мова тваёй дзяржавы і ты павінен яе ведаць, бо гэта павага да краіны, да гісторыі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

Апошнія навіны

    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип