• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.02.2023 | Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску зробленых арт-рэплік, анасаваў працяг свайго нашумелага праекта «The Art life Project». Гэтым разам тэатральны дзеяч і актывіст плануе пераўвасобіць творы беларускіх незалежных мастакоў, а гэтаксама зрабіць арт-рэплікі карцін са збору Беларускай бібліятэкі імузея імя Францішка Скарыны ў Лондане, піша reform-by.


Арт-рэпліка Уладзіміра Шчэрбаня на карціну мастачкі Марэўны «Марк Шагал».
Фота: фэйсбук Уладзіміра Шчэрбаня


Мастацкі дырэктар HUNCHtheatre лічыць, што стварэнне арт-рэплік — гэта спраўднае мастацтва. «Унікальнае спалучэнне жывапісу, тэатра, фатаграфіі і ілюзіі», — падкрэслівае рэжысёр.

Уладзімір Шчэрбань захапіўся гэтым незвычайным хобі ў час пандэміі, калі на паузу была паўстаўлена дзейнасць яго тэатра. Лічы, дзеля жарту, рэжысёр пачаў ствараць арт-рэплікі на творы мастацтва, далучыўшыся да адмысловай групы ў сацсетках, пакуль... Пакуль захапленне нечакана не перарасло ў паўнавартасны праект з колам сваёй публікі ды, можна сказаць, гледачоў. Пры тым, што рэжысёр рабіў пераўвасабленні вядомых карцін і скульптур з дапамогай падручных сродкаў, а гэтаксама на старую тэхніку. Але справа, вядома, у іншым — у шчырым захапленні і адданасці ідэі стварэнне цэлага свету ў адной рэпліцы-фатаграфіі.




Арт-рэпліка Уладзіміра Шчэрбаня на карціну Ван Гога «Аўтапартрэт у саламяным капялюшы».
Фота:фейсбук Уладзіміра Шчэрбаня


Як вынік — за тры гады беларуска-брытанскі аўтар зрабіў больш за сто арт-рэплік, звярнуўшы на сваю дзейнасці ўвагу не толькі тысячы аматараў мастацтва, а прафесіяналаў і музеяў. Скажам, яго майстэрства і выдумку адзначыў вядомы французскі ілюстратар Жэрар Дзюбуа, не засталася абыякавай да творчасці акцёра Сью Цілі, любімая мадэль мастака Люсьена Фрэйда. Падтрымка многіх і многіх людзей заахвоціла рэжысёра працягнуць праект.

Сёлета Уладзімір Шчэрбань запланаваў два новых цыклы.

«Я хачу пазнаёміць [публіку] з творчасцю незалежных беларускіх мастакоў: як тых майстроў, якія адбыліся, так і тых, хто пачынае», — падзяліўся ён у сацсетках.

Ды гэтаксама тэатральны дзеч хоча прадставіць гледачам творы — «візуальныя перліны» — з Беларускай бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лондане.



Арт-рэпліка Уладзіміра Шчэрбаня на карціну мастака Франса Халса «Кавалер, які смяецца».
Фота: фейсбук Уладзіміра Шчэрбаня


«Кожны этап стварэння арт-рэплікі стане ўнікальным і выйдзе за межы выявы як такой. Я хачу дзеля пераўвасаблення запрашаць цікавых людзей са ўсяго свету, у працэсе рабіць з імі — па магчымасці, з мастакамі, скульптарамі — інтэрв’ю», — паведаміў пра пашырэнне фармату творца.

Каб планы сталі рэальнасцю, спадар Уладзімір звярнуўся да дапамогу да публікі. Акцёру неабходны сродкі на набыццё новага камп’ютара з праграмай па працы з выявамі і відэа, мікрафон. Аўтар самастойна ужо набыў новую лепшую камеру.

«Я буду вельмі ўдзячны за любы ўнёсак у гэты вельмі важны для мяне праект, і гарантую рэгулярна знаёміць вас з цікавымі людзьмі, і, канешне, працягну радаваць новымі арт-рэплікамі на творы мастацтва, у якіх заключаны вельмі важны, бясцэнны досвед чалавецтва, — звярнуўся да свойго гледача Уладзімір Шчэрбань. — Менавіта мастацтва выратуе свет — праверана на асабістым досведзе», — зазначыў ён.



Уладзімір Шчэрбань. Фота: фейсбук Уладзіміра Шчэрбаня

Сачыць за «тэатрам у мастацтве» беларускага аўтара можна тут і тут.

Падтрымаць праект тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама...

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип