Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву. Тры месяцы таму Плюшчава ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі з канфіскацыяй яго асабістага аўтамабіля, а таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў.
Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).
Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда — менавіта столькі і прызначыў суддзя Андрэй Млечка.
Напісаць ліст са словамі падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў.