• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.03.2023 | Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме сваіх продкаў, але заўсёды ведала, што належыць да старажытнага літоўскага княжацга роду. Яна праводзіла аперацыі, на якія не вырашаліся мужчыны-ўрачы, яе асістэнтамі былі царскія асобы, а пацыентамі — імператары. «Салідарнасць» расказвае пра Веру Гедройц.

1.jpeg


Князёўна з трушчобаў

Дзяцінства будучай зоркі медыцыны прайшло далёка ад радзімы і зусім не ў тых умовах, якія належылі ёй па статусу. Справа ў тым, што дзед Веры Гедройц — прадстаўнік старажытнага літоўскага роду — быў пакараны і пазбаўлены тытула за ўдзел у Паўстанні 1863 года. Бацька, якога пераследвалі за антыімперскія погляды, падлеткам вымушаны быў бегчы ў Самарскую губерню.

Там, у Расіі, Ігнат Гедройц і пазнаёміўся з маці Веры — дачкой абруселага нямецкага памешчыка, выпускніцай Смольнага інстытута высакародных дзяўчат Дар’яй Міхаў. У 1870 годзе ў іх нарадзіліся двайняты Сяргей і Вера.

З дзяцінства дзеці слухалі апавяданні бацькі аб магутнай Літве і сваіх старажытных каранях (у XIII-XIV стагоддзях Гедройцы нават лічыліся канкурэнтамі Гедымінавічаў, а іх далёкімі сваякамі былі Гальшанскія). Сюжэт пра гістарычную Літву як страчаны рай гучаў у сям’і ўвесь час.

І Вера расла сапраўднай ліцвінкай: моцнай, незалежнай, наравістай. «Як ты сябе паводзіш, ты ж князёўна!» — шэптам абрывалі яе бацькі, калі дзяўчынка з хлапчукамі пакарала чарговае дрэва або плёскалася ў сажалцы — Вера заўсёды любіла мужчынскія кампаніі.

Зрэшты, навакольная рэчаіснасць сапраўды мала нагадвала побыт шляхетных асоб. Былыя князі ледзьве зводзілі канцы з канцамі. Становішча пагоршылася пасля пажару, падчас якога згарэў з усёй маёмасцю іх дом у Арлоўскай губерні. Вестка аб тым, што Гедройцам вернулі княскі тытул, выглядала на фоне іх беднасці здзекам.

Шлюб дзеля свабоды

Не пасталела Вера і з узростам. Калі дзяўчынцы споўнілася 13, яе адлічылі з гімназіі за сачыненне эпіграм — такім нешчаслівым чынам упершыню праявіўся яе літаратурны талент. Паколькі іншых адукацыйных устаноў у ваколіцах не было, Ігнат Гедройц дамовіўся аб навучанні дачкі ў мясцовага фельчара. Так медыцына ўвайшла ў жыццё дзяўчынкі.

Канчаткова зацвердзілася ў сваім жаданні стаць лекарам Вера пасля смерці брата-блізнюка Сяргея — вельмі блізкага для яе чалавека (імя брата яна потым возьме сабе як літаратурны псеўданім).

Пасля былі медыцынскія курсы Лесгафта ў Пецярбурзе. Але і там праяўляся бунтарскі характар літоўскай князёўны. Рэвалюцыйныя гурткі, удзел у дэманстрацыях, сачыненне пракламацый, і як вынік — арышт. Прысуд быў, на здзіўленне, мяккі — высылка ў бацькоўскі маёнтак.

Але Вера не была б сабой. У верасні 1894 года бацькі атрымалі ад дачкі ліст, у якім яна паведамляла, што выходзіць замуж за нейкага капітана Мікалая Белазёрава і едзе вучыцца ў Швейцарыю на медыцынскі факультэт Лазанскага ўніверсітэта.

Насамрэч, шлюб з капітанам быў фіктыўным. Адразу пасля падпісання дакументаў маладыя раз’ехаліся, каб больш ніколі не сустракацца. Затое новае прозвішча давала Веры магчымасць пазбегнуць назірання паліцыі і з новымі дакументамі выехаць за мяжу.

Яшчэ некалькі гадоў «муж і жонка» перапісваліся і заставаліся добрымі сябрамі. Калі пазней, у 1905 годзе, Вера папрасіла Белазёрава аб скасаванні шлюба — ёй хацелася вярнуць княжацкае прозвішча — ён пагадзіўся без размоў.

Медыцынская слава і самагубства

Медыцынскі факультэт Гедройц скончыла з найвышэйшымі ацэнкамі. Сам прафесар Ру вылучаў яе сярод сваіх вучняў і ўсяляк угаворваў застацца ва ўніверсітэце. Ды і сама Вера гэтага хацела, як ніхто. Але амбіцыйныя планы былі разбураны лістом бацькі.

«Саша (сястра Веры — заўв.) памерла ад запалення лёгкіх, маці нервовахворая, прыязджай! Я ніколі не клікаў цябе, але гэта неабходна. Сканчай службу і дадому. За сем вёрст ад нас будуецца новы завод, патрэбен хірург, я даў слова за цябе. Не магу пісаць — цяжка!».

Веры нічога не заставалася рабіць, як вярнуцца. У Расіі яе чакалі звыклая беднасць, хворыя сваякі і праца лекарам на Мальцоўскім цэментным заводзе з раніцы да ночы.

Але Вера прывыкла не здавацца і быць лепшай ва ўсім. Слых аб новым таленавітым лекары хутка распаўсюдзіўся па наваколлях. А неўзабаве яе запрасілі прыняць удзел у Трэцім усерасійскім з’ездзе хірургаў.

«Першая жанчына-хірург, якая выступала на з’ездзе з такім сур’ёзным і цікавым дакладам, які суправаджаецца дэманстрацыяй... Памятаецца мне і шумная авацыя ёй, ад рускіх хірургаў. У гісторыі хірургіі, мне здаецца, такія моманты павінны адзначацца», — апісваў сваі ўражанні хірург Разумоўскі.

Здавалася, слава прыйшла да Гедройцаў. Але менавіта ў гэты момант яна бярэ ў рукі браўнінг і страляе сабе ў сэрца.

Куля прабіла сардэчную сумку. Толькі дзякуючы майстэрству яе калегаў Веру ўдалося выратаваць.

Што стала прычынай рашэння растацца з жыццём? Мусіць, збег акалічнасцяў. Аб тых днях Вера Гедройц пісала: «Хіба гэта жыццё? Карты, п’янкі, зрэдку танцы, два балі ў Дзяцькаўскім клубе. Ідуць паралельна як бы два жыцці: адны бесклапотна забаўляюцца, уладкоўваюць аматарскія спектаклі, не чуючы стогнаў іншых, задушаных патрэбай і голадам».

Але не толькі навакольнае рэчаіснасць з яе сацыяльнай несправядлівасцю турбавала Веру. Да ўсяго дадаліся праблемы ў асабістым жыцці. Сяброўка, з якой Гедройц жыла ў Швейцарыі фактычна ў шлюбе, адмовілася прыязджаць у Расію.

Вера доўга прыходзіла ў сябе пасля спробы самагубства. Канчаткова да жыцця яе вярнула, як ні дзіўна, вайна.

2.jpeg
Вера Гедройц з пацыентамі



Выратавальніца японскага прынца і ўрач царскіх дачок

Аб першай у Расіі жанчыне-хірургу голасна загаварылі падчас Руска-японскай вайны. Яна рабіла такія аперацыі, на якія не рашаліся мужчыны-хірургі. Параненыя называлі Гедройц «князёўнай міласэрнасці».

Упершыню ў гісторыі сур’ёзныя аперацыі праводзіліся проста на полі бітвы, пад варожым абстрэлам. За адзін толькі першы тыдзень працы вагона-аперацыйнай Гедройц правяла 56 аперацый.

Ангельскі лекар Джон Беннет захапляўся: «Мы на Захадзе ўсвядомілі, што яна першай у гісторыі медыцыны стала рабіць поласцевыя аперацыі, і не ў цішы бальнічных аперацыйных, а прама на тэатры ваенных дзеянняў, падчас Руска-японскай вайны 1904 года.

У той час у Еўропе мы папросту пакідалі без усялякай дапамогі людзей, параненых у жывот. Іншым еўрапейскім краінам спаірэбілася цэлае дзесяцігоддзе, каб асвоіць тэхніку поласцевых аперацый, якую князёўна Вера распрацавала самастойна, без чыёй-небудзь падказкі і ў неверагодна цяжкіх умовах».

3.jpeg


Сярод пацыентаў, якіх прааперыравала Гедройц, аказаўся нават японскі прынц. Праз гады прынц даслаў ліст падзякі, у якім назваў Веру «дарыльніцай жыцця і ўладальніцай рук ацаляльных». А таксама каштоўныя сувеніры — шаўковыя пано ручной вышыўкі і некалькі фігурак нэцке са слановай косткі.

Слава аб першай жанчыне-хірургу дайшла да расійскай імператрыцы, і Аляксандра Фёдараўна выказала жаданне займець Гедройц у свой шпіталь пры Царскім сяле.

Гедройц зрабіла на царскую сям’ю шакавальнае ўражанне. Князёўна коратка стрыглася, аддавала перавагу мужчынскаму касцюму з гальштукам, пастаянна курыла, а пра сябе казала ў мужчынскай асобе «Я прааперыраваў», «Я агледзеў».

4.jpeg


Тым не менш імператрыца настаяла на прызначэнні Гедройц у шпіталь. Акрамя таго, Вера Ігнатаўна стала лекарам вялікіх князёўнаў, якім было больш камфортна назірацца ў жанчыны.

Заляцанні Гумілёва і разлад з Распуціным

Жыццё паступова наладжвалася. Блізкі сябар Гедройц мастак Клевер увёў яе ў літаратурныя колы Пецярбурга. Князёўна нават стала членам «Цэху паэтаў» першага склікання. Вершы Сяргея Гедройца (псеўданім Веры) публікаваліся нароўні з творамі Ахматавай, Мандэльштама, Маякоўскага.

Гедройц нават выратавала Мікалая Гумілёва, даўшы яму палову неабходнай сумы для выдання «штомесячніка вершаў і крытыкі» акмеістаў «Гіпербарэй». Дарэчы, Мікалай Гумілёў нават спрабаваў заляцацца да Веры, але, даведаўшыся пра яе перавагі, адступіў. Паэт прысвяціў Гедройц верш «Жорсткай», дзе былі радкі «вам хочацца на вашым месячным целе сачыць дотыку толькі жаночых рук».

Першая сусветная вайна прыпыніла літаратурную дзейнасць. Натуральна, галоўным месцам знаходжання Гедройц у той час быў шпіталь.

Пад кіраўніцтвам Гедройц Аляксандра Фёдараўна і яе дачкі асвоілі працу сясцёр міласэрнасці. Калі падчас аперацыі імператрыца асісціравала Веры Ігнатаўне, тая, здаралася, на яе пакрыквала. Пры гэтым прызнавала, што з Аляксандры Фёдараўны магла б атрымацца добрая медыцынская сястра.

5.jpeg
Імператрыца з дочкамі асістуюць Веры Гедройц падчас аперацыі

Вера мела неверагодны аўтарытэт у царскай сям’і. Яна нават магла дазволіць сабе выставіць Рыгора Распуціна з палаты, куды ён зайшоў у брудных ботах. Хірург ледзь не за шкірку выкінула з палаты ўсемагутнага старца, пра што потым доўга шапталіся пры двары.

6.jpeg
Вялікая князёўна Таццяна Мікалаеўна перавязвае падпаручніка Аляксандра Фёдаравіча Баціеўскага ў лазарэце Вялікага палаца пад кіраўніцтвам Веры Гедройц. Царскае Сяло, 1916 год

Непатрэбная для савецкай улады

Новым ударам стаў сямнаццаты год і адрачэнне цара. Праз некалькі месяцаў Гедройц адправілася добраахвотніцай на фронт. Пазбаўленая якога б там ні было заступніцтва, яна паступіла малодшым лекарам у перавязачны атрад. Але майстэрства не схаваеш, і хутка Гедройц ужо была корпусным хірургам. Для мужчын — падпалкоўніцкая пасада.

Там, на фронце, Вера атрымала раненне і была эвакуіравана ў Кіеў. Ачуняўшы пасля лячэння, Гедройц гатова была зноў ратаваць жыцці, але савецкая ўлада не спяшалася скарыстацца яе прафесіяналізмам: князёўна і лекар імператарскай сям’і не выклікала даверу ў чэкістаў.

Веру Ігнацьеўну некалькі разоў арыштоўвалі, але заўсёды адпускалі па патрабаванні аднаго высокапастаўленага кіеўскага чэкіста. У час Першай сусветнай вайны яна зрабіла яму найскладанейшую аперацыю і, фактычна, вярнула да жыцця.

На кватэры Гедройц, дзе яна жыла, фактычна ў шлюбе з медсястрой Марыяй Нірод (былой імператарскай фрэйлінай) і яе дзецьмі, часта збіраліся аскепкі арыстакратыі і інтэлігенцыі. У тым ліку мастакі Ірына Аўдзіева і Леанід Павалоцкі, з якімі яны стварылі гэты імправізаваны «творчы салон».

7.jpeg
Марыя Нірод

У 1921 годзе, калі Вера Ігнатаўна ўжо перастала спадзявацца, ёй паступіла доўгачаканая прапанова на працу з Кіеўскага медыцынскага інстытута. У друку сталі з’яўляцца артыкулы Веры Ігнатаўны, прысвечаныя анкалогіі, эндакрыналогіі і, зразумела, хірургіі. У 1923 годзе Гедройц атрымала званне прафесара медыцыны, а праз шэсць гадоў — прапанова ўзначаліць кафедру хірургіі.

Здавалася б, жыццё пачынала наладжвацца. Аднак доўга на гэтай пасадзе Гедройц не затрымалася, у 1930 годзе яе нечакана звольнілі з унівэрсітэту без права на пэнсію.


8.jpeg

Пасля гэтага ўдару Вера ўжо не акрыяла. У 1931 годзе Гедройц захварэла на рак. У сакавіку 1932 гады, ва ўзросце 61 гадоў, яна памерла.

Незадоўга да смерці Гедройц аддала свайму сябру і суседу мастаку Павалоцкаму свае архівы. Сярод іх быў ліст прафесара Цэзара Ру, у якім той завяшчаў ёй сваю кафедру хірургіі. «Лёня, захавай гэты ліст. Гэта для рускай хірургіі гонар, разумееш? Прыйдзе час, і аддасі каму трэба», — дала наказ Вера.

Нажаль... У 1930-я гады Павалоцкага арыштавалі па абвінавачванні ў шпіянажы, а сам ліст, канфіскаваны ў якасці «доказу», быў страчаны.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип