• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Культура Літаратура

10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.


vierszy23_cover01.jpg

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Першы дзень

10 лютага (пятніца)

Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g. 6)

Адкрыццё фестывалю, 18.30

— Адкрыццё фестывалю

— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

— Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)

— Спевы гурта “Беларускі цуд”

Другі дзень

11 лютага (субота), 13:00

Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g. 21)

13.00-13.45.

— Круглы стол — прэзентацыя праекта аўдыякніг «Кнігі без літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.

13.50-15.30

— Юбілейная імпрэза серыі «Паэты планеты» з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020-2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы — прэзентацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.

15.30-16.00

— Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі «Алесь» пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.

16.10-18.00

— «З’явіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022-2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Мінск. Горад, якога мне не стае», «Motherfield»), Ганны Янкуты («Канстытуцыя»).

18.10-19.00

— Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове «Baltaі — Raudonaі — Baltaі» (мадэрацыя — Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).

19.00-22.00

— Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.

Трэці дзень

12 лютага (нядзеля), 18.00

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus gatve 20)

— Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю — паэтычныя чытанні, круглыя сталы і дыскусіі, прэзентацыі кніг арыгінальнай і перакладной паэзіі, кніжных серый, музычныя выступы і г.д. Сёлета асноўным арганізатарам фэсту з’яўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёрамі і суарганізатарамі фестывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні, Літоўскі пісьменніцкі клуб, клуб «Павільёнас».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип