• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.02.2023 | Літаратура

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: беларус ад пачатку і да канца

Калі ўважліва вывучаць жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча і яго калег, можна знайсці шмат паралеляў з сённяшнім днём. Але давайце спачатку. Піша Крысціна Бандурына на сайце «Новы Час».


2_ed_rymarevich_dunin__marcynkevich.jpeg
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Фота: zviazda.by

Вінцэнт (або, як яго яшчэ часта называюць у рускамоўным сегменце інтэрнэту, Вікенцій) Дунін-Марцінкевіч паходзіў з беларускай шляхты. Існуе версія, што гэты род мае дацкія карані (на гэта паказвае прыстаўка «Дунін»), аднак невядома, ці меў хтосьці яшчэ да нашага героя ў родзе гэтую прыстаўку. Аднак не выклікае аніякіх сумневаў прозвішча «Марцінкевіч», якое належыць да герба «Лебедзь». На момант, калі нарадзіўся будучы творца, род ужо збяднеў, таму доля Дуніну-Марцінкевічу выпала не самая лёгкая. Але ён з ёю спраўляўся як мог — напрыклад, сам заклаў сядзібу, дзе выраслі сямёра яго дзяцей.

Фальварак Люцынка, дарэчы, знаходзіўся ў Мінскім павеце (цяпер — Валожынскі раён). Закладзены ў 1840 годзе, ён праіснаваў ні многа ні мала паўстагоддзя, пакуль не згарэў у 1890 (паводле іншых звестак — у 1891) годзе. Цяпер непадалёк ад таго месца знаходзіцца сядзіба «Марцінова Гусь», у якой ёсць невялікі музей пісьменніка.

Верагодна, у планах Дуніна-Марцінкевіча было стаць лекарам, але нешта пайшло не так: па прафесіі ён не прапрацаваў ніводнага дня, затое меў сёй-той чыноўніцкі досвед — напрыклад, з восем гадоў жыцця ён аддаў Мінскай крымінальнай палаце. Кар’ера чыноўніка скончылася для Дуніна-Марцінкевіча самым эпічным чынам: малады сакратар адваката Бараноўскага закахаўся ў яго 16-гадовую дачку Юзэфу і выкраў яе з бацькоўскага дому. Бараноўскі быў супраць гэтага шлюбу, бо лічыў свайго сакратара галадранцам, а маці Юзэфы нават спрабавала аспрэчыць законнасць шлюбу, але нічога не выйшла.

З семярых дзяцей, якія нарадзіліся ў Вінцэнта і Юзэфы, самай вядомай з’яўляецца дачка Каміла Марцінкевіч (па мужы — Асіповіч), таленавітая і смелая, яна пайшла па слядах бацькі, была піяністкай, кампазітаркай і рэвалюцыянеркай, узначальвала рух «жанчын у чорным» і была сасланая ў Сібір.

Амаль 20 гадоў было наканавана Дуніну-Марцінкевічу пражыць у шлюбе з каханай Юзэфай. Яна памерла ў 1856 годзе, не паспеўшы пабачыць ні росквіту таленту мужа, які быў без перавелічэння першым прафесійным пісьменнікам Беларусі, ні мужнасці сваёй дачкі, сапраўднай беларускі.

Свой маёнтак даваў Дуніну-Марцінкевічу разгарнуць талент напоўніцу. Там ён напісаў свае лепшыя творы, там пачаў ладзіць тэатр — на жаль, падпольны, забаронены, але не абы-які: у трупе было каля 20 чалавек, уключна з самім драматургам і яго дзецьмі, а таксама меліся хор і аркестр. Хор быў сялянскі, і гэта важная дэталь, якая вызначае ледзьве не ўвесь шлях пісьменніка: менавіта селянін быў яго ўлюбёным героем, носьбітам найвышэйшых маральных якасцей, менавіта селянін на роднай, «мужыцкай», мове прамаўляў жыццёвыя пастулаты самога Дуніна-Марцінкевіча, яго нелюбоў да імперыі і царскіх халуёў.

Нелюбоў, у прынцыпе, была ўзаемнай: царская Расія напоўніцу спытала з непакорлівага творцы за яго супраціў. Падчас паўстання 1863-1864 гадоў, у якім прымала ўдзел Каміла Марцінкевіч, паэта і драматурга абвінавацілі ў распаўсюджанні антыўрадавых ідэй (чытай, сённяшніх «экстрэмісцкіх матэрыялаў»), за што Дунін-Марцінкевіч адседзеў — дзе б вы думалі? — на Валадарцы! Так-так, у тым самым Пішчалаўскім замку, дзе і цяпер сядзяць палітвязні. Пасля турмы яго перавялі пад нагляд паліцыі — і нагляд гэты не здымалі да самай смерці класіка.

У прынцыпе, гэта не перашкаджала яму ствараць. Рызыкну нават выказаць здагадку, што паліцэйскі нагляд толькі падбухторваў Дуніна-Марцінкевіча да супраціву, які і без гэтага быў зусім не дзіцячым. Чаго вартая толькі адна «Ідылія» («Сялянка»)! Толькі ўдумайцеся: першая п’еса, пастаўленая на публічнай сцэне, дзе гучала беларуская мова — у імперыі, на зямлі, якая яшчэ не адышла ад польскага ўплыву і ўжо зазнала расійскі! Ці, напрыклад, «Люцынка, або Шведы на Літве» — не імперыю апяваў Дунін-Марцінкевіч, не сілу і святасць цара, а слаўнае ліцвінскае мінулае, якім ганарыўся і спадкаемцам якога з’яўляўся. Пераемнасць гэтую ён захаваў нават у вершах, назваўшы свой зборнік вершаў «Дудар беларускі» — з відавочнай адсылкай да Францішка нашага Багушэвіча.

Наватар у тэатры, ён быў стваральнікам новых жанраў і ў літаратуры: з-пад яго пяра выйшлі вершаваныя апавяданні і аповесці, ён пісаў балады. Дунін-Марцінкевіч пераклаў на беларускую знакамітага «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. І калі вам яшчэ патрэбныя доказы таго, што культура нясе пагрозу любому рэжыму, вось вам «прывітанне» з ХІХ стагоддзя: беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» быў забаронены царскай цэнзурай, і гэты лёс паўтарыла «Пінская шляхта» — самая вядомая п’еса Дуніна-Марцінкевіча, у якой той ад душы прайшоўся па чынавенстве, так званых «суддзях» і шляхце, якой пасля паўстання Каліноўскага «страх паралізаваў вочы». П’еса была напісаная ў 1866 годзе, але апублікавалі яе ўпершыню толькі ў 1918-м, калі самога Дуніна-Марцінкевіча ўжо не было ў жывых. І гэты лёс, дарэчы, напаткаў многія творы класіка.

Выдатна валодаючы некалькімі мовамі, у тым ліку, напрыклад, французскай, і маючы вялікі літаратурны талент, Дунін-Марцінкевіч мог стаць каштоўным набыткам якой заўгодна краіны, але застаўся беларусам — ад самага пачатку і да канца. І нам пра гэта варта памятаць.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»

Яго галоўная праца стала настольнай кнігай паэта Максіма Багдановіча, які вывучаў па ёй родную мову. Гэта быў «Слоўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

У Зэльве ўсё ж такі дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Учора з’явілася інфармацыя, што Зэльвенскі райвыканкам палічыў...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Бард з беларускага мястэчка Віктар Шалкевіч грае на канцэртах новыя песні. А тым, хто хоча панастальгіраваць, прапануе...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль...

Апошнія навіны

    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип