• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.05.2023 | Культура

Вяртанне прыстанку муз: як ажывае сядзіба Альфрэда Ромера ў Каралінове

Гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, калі мінчук Канстанцін Хурс набыў на Пастаўшчыне хату, што планаваў выкарыстоўваць як лецішча, — з гэтых мясцін паходзіць яго жонка. Часта праязджаючы праз вёску Каралінова, сям’я звярнула ўвагу на тутэйшую славутасць — сядзібны дом, які хаця і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але знаходзіўся ў аварыйным стане, піша «Культура і мастацтва».

У Хурсаў узнікла жаданне паспрабаваць уратаваць гэты помнік драўлянай архітэктуры ХІХ стагоддзя, аналагічных якому, на жаль, у нашай краіне засталося мала. Тым больш гісторыя маёнтка ў Каралінове непасрэдна звязана з постаццю мастака Альфрэда Ромера, што належаў да рыцарскага роду з Саксоніі. Гэтая фамілія, вядомая з XV стагоддзя, перасялілася ў Вялікае Княства Літоўскае праз Курляндыю.


321352417_553371829721777_8944365999182886768_n.jpg
Фота: instagram/maentak.romera

ШЛЯХ ДА КАРАЛІНОВА 

Альфрэд Ромер нарадзіўся ў Вільні ў 1832 годзе, атрымаў вядомасць як жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец і этнограф. Спадчына майстра захоўваецца ў музеях Вільні, Варшавы і Кракава. Лічыцца, што Ромер стварыў больш за дзве сотні прац: 63 жывапісныя палотны, 81 пастэль, 41 медальён, 9 скульптур, некалькі дзясяткаў малюнкаў, пейзажаў і акварэляў, а таксама выконваў копіі ікон. У Беларусі зберагліся дзве работы аўтара: «Пінская Мадонна» ў касцёле Унебаўзяцця Панны Марыі ў Пінску і «Хрыстос і сірата» ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях.

345680926_950075132856767_1748282901077167056_n.jpg
Фота: instagram/maentak.romera

Урокі малявання Альфрэд Ромер браў у вядомага мастака Канута Русецкага, пасля навучаўся жывапісу ў Парыжы, але неўзабаве вярнуўся на радзіму, у свой маёнтак Крэўна ў Літве. Актыўна супрацоўнічаў з віленскім часопісам «Каласы», дзе публікаваў гравюры і малюнкі на тэму побыту мясцовых беларусаў і літоўцаў. Майстар таксама браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863–1864 гадоў, а пасля паразы руху быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць. Вызваліўшыся, працягнуў атрымліваць мастацкую адукацыю ў мюнхенскай Акадэміі мастацтваў, выстаўляў работы ў Мюнхене, Кракаве, Парыжы.

ТУТ НЕКАЛІ КВІТНЕЛА ТВОРЧАСЦЬ 

У Каралінова Альфрэд Ромер трапіў, ажаніўшыся з Вандай Сулістроўскай, якой належаў гэты маёнтак. Сядзібны дом, куды пераехала сям’я, уяўляў сабой досыць вялікі драўляны, з лістоўніцы, аднапавярховы будынак. Ля сцяны правага крыла ўзвялі ганак на тонкіх слупах, што заканчваўся аркадай з трохвугольным шчытом, дзе размяшчаліся гербы Ромераў і Сулістроўскіх.

Дом быў накрыты гонтавым дахам, збоку ганка паставілі прасторную веранду, абнесеную невялікай балюстрадай. Аконныя рамы, дзверы, аркаду і шчыт, слупы ганка і веранду пафарбавалі ў белы. Знутры сядзібу не тынкавалі, сцены мелі колер старога дрэва, у пакоях знаходзілася шмат старасвецкай мэблі, сямейных рэліквій, печы для абагрэву памяшканняў былі зроблены з адмысловай глазураванай кафлі, а камін аздоблены арыгінальнай ляпнінай.

345632618_791727915490331_1512597540926905663_n.jpg
Фота: instagram/maentak.romera

Тут мастак правёў наступныя 10 гадоў, даў жыццё шэрагу прац і пачаў пісаць манаграфію аб вытворчасці слуцкіх паясоў. Паводле некаторых звестак, у гэты час аўтар таксама паўдзельнічаў у роспісе касцёла ў Камаях. Менавіта ў Каралінове Ромер зрабіў этнаграфічныя замалёўкі «Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Ля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях» і іншыя, якія цудоўна фіксавалі побыт мясцовага беларускага насельніцтва.

Акрамя таго, Альфрэд Ромер захапляўся калекцыянаваннем старажытных рукапісаў і дакументаў, якія потым перадаў на захоўванне ў музеі Кракава. У гэты горад мастак і сам пераехаў у 1884 годзе, зрабіўшыся ўдзельнікам Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук і падрыхтаваўшы памятны даклад «Да гісторыі Віленскай школы прыгожых мастацтваў», а таксама апублікаваўшы працу «Польскія паясы, іх фабрыкі і знакі».

345574877_260290573348040_5441638077343889844_n.jpg
Фота: instagram/maentak.romera

Памёр мастак у Каралінове ў 1897 годзе. Дачка творцы Гелена Ромер была вядомая як журналістка і пісьменніца, займалася арганізацыяй школ і бібліятэк для сялянскіх дзяцей. Памяць пра жывапісца захоўваецца на Пастаўшчыне і сёння, яго іменем названы вуліцы ў Камаях ды Каралінове і Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў, а ў камайскім касцёле ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар майстра.

Род Ромераў таксама адметны тым, што ў ім з канца XVIII стагоддзя налічвалася некалькі пакаленняў мастакоў. Пачынальнікам дынастыі быў бацька Альфрэда, Эдуард Ян Ромер, які вучыўся ў прафесара жывапісу Віленскага ўніверсітэта Яна Рустэма. Мастакамі былі і дзеці Альфрэда Ромера — малодшага: Павел, Ганна і Алена.

ЗАНЯПАД І НОВАЯ НАДЗЕЯ 

Сёння маёнтак Ромераў пакрысе ажывае. Плошча сядзібнага дома складае больш за 560 квадратных метраў, але яго першапачатковы інтэр’ер, на жаль, зусім не захаваўся. Затое на ганку ўсё яшчэ можна пабачыць аўтэнтычную кафлю ХІХ стагоддзя. Пасля нацыяналізацыі ў 1939-м, калі ў будынку размяшчаўся шпіталь, а пазней — школа, тут адбылася перапланіроўка. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што некалі налічвалася 14 пакояў на першым паверсе і тры — на другім. Трагічныя старонкі ў гісторыі маёнтка звязаны з гадамі нацысцкай акупацыі: гітлераўцы сагналі сюды мясцовых яўрэяў, каб неўзабаве знішчыць. А ў першыя пасляваенныя гады ў сядзібе жылі людзі з наваколля, чые дамы былі спалены падчас вайны. Побач з будынкам таксама засталіся маляўнічыя парк і сад плошчай больш за чатыры гектары.

345954153_252759807252269_5879081891905594570_n.jpg
Фота: instagram/maentak.romera

Першаснай задачай для ўратавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ад далейшага руйнавання быў вызначаны рамонт даху, каб захаваць будынак ад пашкоджанняў і размакання падчас дажджоў і снегападаў. Інжынеры даследавалі драўляныя канструкцыі і высветлілі, якія можна пакінуць, а якія патрабуюць замены. Каб атрымаць больш інфармацыі аб гісторыі і колішнім выглядзе маёнтка Ромераў, энтузіясты не толькі шукаюць архіўныя дакументы, але і збіраюць цікавыя вусныя сведчанні ў мясцовых жыхароў, імкнуцца далучаць людзей да агульнай справы аднаўлення колішняга культурнага асяродка Каралінова. У будучыні Канстанцін Хурс хацеў бы бачыць гэтае месца цэнтрам прыцягнення для беларускіх мастакоў і іншых творцаў — тут магла б з’явіцца галерэя, ладзіліся б пленэры. Памяць пра земляка-творцу на Пастаўшчыне яшчэ жывая — варта толькі абудзіць і зберагчы яе для наступных пакаленняў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі»...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Тэст для вандроўнікаў па Беларусі

Любіш вандраваць па Беларусі і цікавішся гісторыяй роднага краю? Адкажы на пытанні нашага тэста ды правер свае...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023
    Вандруем разам
    Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    Вандруем разам
    «Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі
    Музыка
    Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе
    Літаратура Асоба
    Тры цікавыя факты пра раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка»
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Сяргей Харэўскі чытае «Пагоню» Багдановіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з “Гісторыяй за 5 хвілін”
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Культура Замежжа
    У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
    Грамадства Замежжа
    З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога
    Кіно
    Скарбонка беларускага кіно. «Акупацыя. Містэрыі» — культавы фільм, які быў забаронены ў Беларусі, бо вычышчае савецкія штампы пра вайну
    Гісторыя Асоба
    Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    Культура Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    Замежжа
    Пра сучасны белліт без цэнзуры і купюр. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пачынаецца прыёмная кампанія
    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Афіша

  • 07.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Кракаве

  • 07.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 07.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 07.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 07.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 07.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип