• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2022 | Кіно

Вынікі «Паўночнага ззяння — 2022»: як гэта было

8-ы кінафестываль «Паўночнае ззянне» прайшоў пад слоганам «ЯК ДОМА» з 20 па 30 лістапада ў гібрыдным фармаце: бясплатна online, па квітках — offline ў Вільні і Таліне. Сёлета на кінафэсце паказалі 29 фільмаў, правялі 11 online- і offline-івэнтаў, прафесіяналы са сферы кіно абралі пераможцу Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння», ім сёлета прызнаны фільм «Мара» Сашы Кулак. А каб глядзець кіно «Ззяння», зарэгістраваліся 2094 чалавекі — насельніцтва невялікага беларускага горада.


2.png

29 фільмаў

За час кінафестывалю можна было паглядзець 29 фільмаў, сярод якіх 15 са Скандынавіі і Балтыі, 3 фільмы спецыяльнай праграмы «Ukraine mon amour», зробленыя ў супрацоўніцтве паміж Украінай і Нардычнымі і Балтыйскімі краінамі, а таксама 11 беларускіх незалежных фільмаў конкурснай праграмы. Кіно было разнастайным: баёпік, жыццесцвярджальная драма, палітычны трылер, дакументальныя фільмы, драмедзі, анімацыя, гібрыд, разважанні, спартовая драма, кінакомікс.

11 online- і offline- івэнтаў

11 online- і offline-мерапрыемстваў прайшлі ў рамках традыцыйнай Індустрыйнай платформы «Паўночнага ззяння», якая ўключае ў сябе online-размовы, Q&A з рэжысёрамі, панэльныя дыскусіі.

Напрыклад, у Таліне адбылася беларуска-эстонская дыскусія на тэму, як стварыць кінасупольнасць у выгнанні. Абмяркоўвалі беларускі, эстонскі і міжнародны досвед беларускія рэжысёры Андрэй Куціла і Саша Кулак, рэжысёрка і заснавальніца «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, прадстаўніца Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, эстонская рэжысёрка Марыяна Каат і рэпарцёр Screen International Бэн Далтан.

2094 чалавекі зарэгістраваліся

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ўпершыню паказваў усю праграму online бясплатна. Для прагляду фільмаў трэба было толькі зарэгістравацца на сайце. У выніку, 2094 чалавекі зарэгістраваліся сёлета на платформе, каб глядзець фільмы кінафестывалю.

8703 прагляды

8703 прагляды фільмаў і івэнтаў «Ззяння» зафіксавалі сёлета. Аднак па досведзе правядзення кінафестывалю online ў мінулыя гады арганізатары адзначаюць, што зафіксаваць дакладную лічбу немагчыма, бо многія глядзяць фестывальныя фільмы дома з сябрамі ці з сям’ёй. Таму выніковую лічбу праглядаў можна павялічваць у некалькі разоў. Апроч гэтага, агульная колькасць прагледжаных гадзін на платформе разам з івэнтамі складае 3403 гадзіны, што раўняецца 141 дню.

10.jpg

Поўныя залы offline

Сёлета «Паўночнае ззянне» вярнулася часткова offline пасля вымушанага перапынку праз пандэмію і рэпрэсіі. Паказы фільмаў беларускіх рэжысёраў («Калі кветкі не маўчаць», «Мара») і спецыяльная панэльная дыскусія «Як дома» прайшлі ў Таліне дзякуючы калабарацыі «Паўночнага Ззяння» з Талінскім кінафестывалем «Цёмныя ночы». У Вільні адбыліся паказы фільмаў «Край свету», «Shirey Mara» і «Мара» пры падтрымцы кінацэнтра Skalvija. Дзякуючы гэтаму фільмы пра Беларусь маглі ўбачыць не толькі беларусы, але і замежнікі. У выніку, на паказах фестывальных стужак усе месцы былі занятыя.

Пераможца Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння»

На працягу кінафестывалю фільмы беларускай праграмы аглядала міжнароднае журы, у складзе якога былі рэжысёр і сцэнарыст Сакарыс Стора (Фарэрскія астравы), прадзюсарка Наталля Лібэт (Украіна), акторка, пісьменніца і рэжысёрка Памела Тола (Фінляндыя). Яны выбралі пераможцу Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння», ім сёлета прызнаны фільм «Мара» Сашы Кулак.

«Гэта ўнікальны і прыгожы фільм, у якім дакументальны аповед спалучаецца з фантазіяй, каб даследаваць вельмі актуальную і важную тэму. Гэта не толькі агучванне несправядлівасці, але і прастора для ўяўлення», — каментуюць свой выбар міжнароднае журы.

Журы таксама адзначыла два беларускія кінатворы:

«Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы: «Непрыхарошаны і адкрыты аповед надае падзеям, людзям і асобам, якія ў ім адлюстраваныя, значную прысутнасць — дзякуючы гуку і чорна-белай вобразнасці, ствараючы фільм адначасова кінематаграфічным і чалавечным».

«Shirey Mara» Наты Карнеевай: «Мы заклікаем рэжысёрку такой асаблівай і кранальнай анімацыі працягваць вывучаць гэтае мастацкае асяроддзе, адначасова культывуючы і песцячы свой незвычайны стыль».

4.jpg

Топ-5 краін свету, з якіх беларусы далучыліся да фестывалю

З мінулага года кінафестываль «Паўночнае ззянне» дае магчымасць глядзець фільмы кінафэсту беларусам не толькі ў Беларусі, але і тым, хто цяпер жыве за мяжой. Сёлета беларусы глядзелі фестывальныя стужкі «Ззяння» на тэрыторыі Беларусі, а таксама больш за ўсё ў наступных краінах: Польшча, Літва, Грузія, Германія.

Самы папулярны фільм

Па колькасці праглядаў на платформе кінафэсту самым папулярным фільмам стаў «У адзіночку». Яго глядзелі 376 разоў. Гэта стужка Беларускага Свабоднага тэатра (Мікалай Халезін, Наталля Каляда, Эндру Сміт), у якой галоўным героем стаў Андрый Хлывнюк, саліст хіп-хоп- і рок-гурта «Бумбокс». У фільме ён намацвае шлях, як выказваць сваю палітычную пазіцыю ўласнай аўдыторыі, паралельна наведвае спектаклі Беларускага Свабоднага тэатра ды разважае пра Беларусь і пра магчымасць пратэснай творчасці.

Фільм-пераможца глядацкіх сімпатый

У афіцыйным канале Telegram «Паўночнага ззяння» правялі апытанку, каб высветліць, які фільм больш за ўсё спадабаўся гледачам і глядачкам кінафестывалю. Пераможцам сімпатый гледачоў стаў нарвежскі кінакомікс-драмедзі «Дзіцёнак-ніндзя». Пасля паказу фільма таксама прайшла чуллівая размова з рэжысёркай Інгвіль Свэ Фліке, выканаўцай галоўнай ролі, акторкай Крысцін Куят Торп і з нарвежскім акторам і мастацкім кіраўніком талінскага тэатра Vaba Lava Харальдам Томпсанам Розэнстромам. Гэтая размова і запісы некаторых івэнтаў захавалі ў свабодным доступе на YouTube-канале для тых, хто падчас кінафестывалю не паспеў паглядзець івэнты ў online.

Арганізатары «Паўночнага ззяння» запэўніваюць, што нягледзячы на заканчэнне кінафэсту гледачам не варта разыходзіцца, бо ў планах шмат актыўнасцяў на працягу года.

«Радыя назіраць за тым, як нягледзячы на ўсе складанасці і такі няпросты статус фестывалю сёлета наша аўдыторыя з намі і яна павялічваецца. Прыемна, што мы атрымалі такія станоўчыя водгукі і вялікі інтарэс да Беларускага конкурсу „Паўночнага ззяння“. Усё гэта акурат тое, што нас натхняе рухацца наперад і не спыняцца. Мы будзем працягваць заставацца фестывалем з нардычным і балтыйскім вайбам, але і з вельмі вялікім беларускім кампанентам, — адзначае заснавальніца і дырэктарка „Паўночнага ззяння“ Воля Чайкоўская. — Нашы гледачы падтрымліваюць нас восем гадоў, а сёлета адгукнуліся і данацяць. Мы вельмі ўдзячныя за гэта, калі ласка, працягвайце данаціць. Мы не спыніліся, не сышлі ў спячку, мы троху замарудзіліся для таго, каб пераасэнсаваць гэты год і выпрацаваць планы для працы далей, але ваша падтрымка нам усё яшчэ вельмі моцна патрэбная і гэта тое, дзякуючы чаму ў тым ліку мы зможам працягваць рабіць тую справу, якую робім. Ззя!»

Падтрымайце «Паўночнае ззянне» данатамі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Пагоня Віценя. Малавядомыя старонкі мінуўшчыны ў «Гісторыі за 5 хвілін»
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 08.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 08.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 08.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 08.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 08.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 08.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 08.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип