Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасля 28 сутак арышту. Пра гэта паведаляе ініцыятыва BY*culture.
Цяпер ён у бяспецы.
Нагадаем, Андрэя Янушкевіча затрымалі 16 траўня ў кнігарні «Кнігаўка». У першы дзень працы кнігарні туды прыйшлі прапагандысты, якія задавалі правакацыйныя пытанні, абураліся зместам кніг. Пасля ў той жа дзень з’явіліся сілавікі з ператрусам, забралі дзве сотні кніг, па частцы з іх збіраліся правесці «экспертызу».
Акрамя Андрэя Янушкевіча, адміністрацыйны арышт атрымала супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая.