Мікіта Моніч шукае працу для чваёй маці. Ёй не працягнулі працоўны кантракт.
«З яе боку не было парушэнняў працоўнай дысцыпліны, а з боку непасрэднага начальніка не было ніякіх прэтэнзій да выканання працоўных абавязкаў. Больш за тое, кіраўніцтва гэтага начальніка нават не паведаміла пра тое, што той пазбавіцца супрацоўніка. Так што мама шукае працу», — напісаў Мікіта Моніч ў фэйсбуку.
Мікіта Моніч — вядомы мінскі экскурсавод. Ён страціў працу
ў Нацыянальным мастацкім музеі праз тое, што апублікаваў верш «Пожалуйста, оставьте Еву», прысвечаны сітуацыі вакол калекцыі Белгазпрамбанка. Зараз Мікіта — папулярны ютубер, вядоўца канала «Каля культуры», дзе ён распавядае пра мастацтва «без прыдыхання і пагарды».
Чытайце яшчэ?
«Мая задача не асветніцкая ў сферы мовы». Мікіта Моніч пра ютуб, мову, звальненне і мацюкі