Таццяна
Грыневіч-Матафонава

Будзьма
натхняльнымі!

Таццяна Грыневіч-Матафонава. Спявачка. Нарадзілася ў Ашмянах. Скончыла Маладзечанскую музычную вучэльню і Універсітэт культуры ў Мінску. Працуе ў Белдзяржфілармоніі.

Асноўныя захапленні – беларускі раманс, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве пасеяла і вырасціла некалькі кампакт-кружэлак. Разам са сваімі аднадумцамі вучыць мінскую моладзь традыцыйным танцам. Лічыць, што родныя песня й танец – асноўныя цагліны ў падмурку, на якім вырастае сапраўдны патрыёт. Чынная ўдзельніца кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Падрабязнасці глядзіце па спасылках:

http://budzma.org/news/taccyana-matafonava-adkryla-belarus-z-naradzhennem-dzicyaci-audyyo-i-videa.html

http://www.youtube.com/watch?v=l5jgNPXAOIs&feature=relmfu http://www.youtube.com/watch?v=xoDkNVoTp2Q&feature=youtu.be
Будзьма натхняльнымі!
Таццяна Грыневіч-Матафонава