• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

Пра нас

“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў..

Кампанія была заснавана ў 2008 годзе. Яе падтрымліваюць і грамадскія ініцыятывы, і бізнес, і інфармацыйныя агенцтвы, і спартовыя клубы, і творцы, і розныя актыўныя крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэту і хочуць бачыць сваю краіну квітнеючай і прагрэсіўнай. Каардынатарамі кампаніі з’яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

vnnshzn nnn mmm

Глядзі таксама:  Асобы кампаніі “Будзьма!”

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. “Будзьма беларусамі!” дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. З 2016 года кампанія абвясціла акцыю “Разам да справы”, мэта якой не толькі асвета, але і матываванне актыўных, але часта разрозненых частак грамадства да супольных дзеянняў, да аб’яднання досведу на карысць агульнай справы, каб зрабіць лепей якасць жыцця пэўнага асяродка, мястэчка ці горада, а ўсім разам – нашай краіны.

Падрабязней пра акцыю “Разам да справы”

 

Для тых, хто гатовы і хоча сам актыўна ўдзельнічаць у працэсе стварэння культуры, для прафесіяналаў і аматараў, мы стварылі на сайце “адмысловы раздзел — у ім вы знойдзеце:

– бібліятэку неабходных тэарэтычных ведаў і карысныя спасылкі;

– досвед рэалізацыі паспяховых культурніцкіх праектаў;

– відэа з найцікавейшых дыскусійных падзей кампаніі, што адбываюцца ў розных гарадах Беларусі;

– палемічныя матэрыялы пра розныя аспекты культурніцкага жыцця.

Каардынатары кампаніі “Будзьма беларусамі!”
aminsh
Алена Макоўская + 375 29 632 00 92
Ніна Шыдлоўская + 375 29 625 83 78
Як з намі звязацца

Кампанія “Будзьма беларусамі!” адкрытая для прапановаў і супрацоўніцтва.

Лістуйце нам на адрас: [email protected]

Карысная інфармацыя пра кампанію

Галоўнае пра кампанію “Будзьма беларусамі!” (The main about “Budzma!” )

Галоўнае пра сайт

Нашы банеры

Кнігі і паштоўкі ад “Будзьмы!” Дзе набыць?

“Будзьма беларусамі!” у Facebook

“Будзьма беларусамі!” у Vkontakte

“Будзьма беларусамі!” у Twitter

Інстаграм "Будзьма!

Тэлеграм-канал budzma.org

Ютуб-канал "Будзьма беларусамі!"

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, ток-шоў і “Кірмашы праектаў”, камунікацыйныя праграмы “Пяцісотгоднасць”, “Краіна цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” (альбо “Гісторыя Беларусі за 5 хвілінаў”), музычны праект “Тузін.Перазагрузка”, серыя фільмаў-вандровак “Край|BY”.

adnak kph 500hd kpp

Пра дзейнасць кампаніі можна падрабязна даведацца праз сайт  www.budzma.by, які стаў адметным інфармацыйным рэсурсам, унікальнай пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай карыснай інфармацыі.

1 кастрычніка культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адзначае сваё з’яўленне. За гады дзейнасці кампаніі дзясяткі арганізацый, ініцыятываў падтрымалі ідэю аб’яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, камунікацыйныя праграмы “Краіна Цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін. Перазагрузка” і аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”

Старонкі кампаніі ў сацыяльных сетках:

“Будзьма беларусамі!” у Facebook

“Будзьма беларусамі!” у Vkontakte

“Будзьма беларусамі!” у Twitter

Інстаграм "Будзьма!

Тэлеграм-канал budzma.org

Ютуб-канал "Будзьма беларусамі!"

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип