У суботу, 19 жніўня, беларускі Тэатр_безназвы разам з тэатральнай ініцыятывай «Дзея другая» ладзіць у Варшаве прэм’еру дзіцячага лялечнага спектакліка «Угу! Навіны лесу» на беларускай мове.
Дата: 19 жніўня
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
У цэнтры спектакля — інакшасць і непаразуменне. Пугач і Вавёрка паспрабуюць разабрацца!
Вас чакае ўтульная гісторыя пра тое, як пераадольваць складаныя сітуацыі і спрабаваць сябраваць з тымі, хто лічыць цябе ворагам.
Працягласць — 45 хвілін.
Квіткі коштам 40 злотых можна набыць па спасылцы.