У суботу, 8 кастрычніка, завітвайце ў прастору «аКсяродак» на другую сустрэчу беларускага гістарычнага клуба.
Дата: 8 кастрычніка
Час: 17.00 і 19.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «аКсяродак», Метакса, 4, Батумі
Гэтым разам вось якая цікавая тэма — «Літва Сродкова. Краіна Белага Арла і Пагоні».
Уваход вольны! Данаты на развіццё прасторы і клуба шчыра вітаюцца.
А яшчэ па суботах у «аКсяродку» — спеўны сход. То перад сустрэчай клуба, а 17-й, можна паспяваць супольна ды ў асалоду беларускіх песень розных часоў!
Удзел — данат 15 лары за гадзіну за ўсіх, хто прыйдзе, на развіццё прасторы.