16 сакавіка арт-праект «Revolution» мастачкі Дашы Брыян запрашае на дабрачынную выставу-прэзентацыю чарговага свайго фільма «1991».
Дата: 16 сакавіка
Час: 20.00 — 22.00 (час мясцовы)
Месца: HOS GALLERY, ul. Dzielna 5, Варшава
Выстава мастацкіх прац арт-праекта адбываецца ў знак салідарнасці з ўсімі, хто пацярпеў ад людаедскіх дыктатарскіх рэжымаў ці зараз знаходзіцца ў акупацыі. Падчас мерапрыемства будзе збор сродкаў у падтрымку Украіны.
На выставе таксама будзе паказ фільма «1991» пра працоўны рух у Беларусі. Гэты фільм актуальны яшчэ і адказамі, чаму да гэтага часу мы жывем сярод гэтых вар’яцкіх рэжымам нелюдзей, і як яны пазбаўляюць чалавека жадання нешта змяніць.
Аўтары прытрымліваюцца меркавання, што глядач гэтаксама свабодны, як і аўтар, і таму чакаюць гледачоў у любы час з 20.00 да 22.00.