У нядзелю, 25 лютага, тэатрык «Леў і птушка» грае ў Кракаве Дзіцячы спектаклік «Дарога дадому».
Дата: 25 лютага
Час: 11.00 (час мясцовы)
Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў
Вас чакае душэўны і цёплы спектакль пра сяброўства і клопат.
Што такое прыгажосць?
Куды бягуць мурашы?
Навошта дрэвам лісце?
Дзе знаходзіцца таемнае месца?
І што ж там, на самай вяршыні?
Неймаверна кранальны і філасофскі спектакль паводле твора Марыяны Дзюбюк нагадае пра простыя і вельмі важныя рэчы: быць адкрытымі новаму, быць міласэрнымі, дапамагаць іншым, дарыць каханне, не забываць сяброў — і тады дарога ў гару будзе лёгкай і светлай!
Рэкамендаваны ўзрост — 3+ Працягласць спектакля — 45 хвілін.
Квіткі — 50 злотых. Квіткі набываюцца толькі на дзяцей.
Запісвайцеся праз
дырэкт тэатрыка «Леў і птушка».