У нядзелю, 28 красавіка, у Беларускім Доме адкрываецца фотавыстава Зянона Пазняка «МЕНСК: Адлюстраванне часу».
Дата: 28 красавіка
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава
Вас чакае эксклюзіўная выстава фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазняка «МІНСК».
Гісторыі, археалогіі, барацьбе за зберажэнне гістарычнай архітэктуры і забудовы Мінска Зянон Пазняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989).
Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома — гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца размова з Зянонам Пазняком пра фотамастацтва.
Уваход вольны.