У пятніцу, 29 сакавіка, этна-гурт «Арацэя» вяртаецца ў Мазыр з канцэртам.
Дата: 29 сакавіка
Час: 22.00
Месца: лофт-бар «Трыбуна», б. Юнацтва, 37а, Мазыр
«Арацэя» выконвае бадзёрую аўтарскую музыку і каверы рок-класікі ў стылі folk fusion.
Вас чакае сапраўдная этна-дыскатэка пад гукі колавай ліры і ірландскай бузукі.
Ва ўтульнай атмасферы лофт-бара затаньчыце і заспяваеце рок-хіты з усяго света!
Уваход, выглядае, вольны альбо donation.