3 жніўня «Беларуская хатка» запрашае на адкрыццё першага сезону інтэлектуальнай гульні «Клёк»!
Дата: 3 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: падрабязны адрас дашлюць у асабістыя паведамленні, Тбілісі
Вас чакае напружаная барацьба ведаў і светлых галоў.
За сталамі каманды з тых, хто прагне адкрыццяў. На сталах пытанні на логіку, веданне гісторыі і культуры Беларусі.
Хай распачнецца змаганьне за кубак Вітаўта! У канцы сезона застанецца толькі адна каманда-пераможца.
Рэгістрацыя — у апытанцы на канале «Беларускай хаткі».