У пятніцу, 23 снежня, у Нясвіжскім замку адбудзецца калядны канцэрт «Кто ны разлучит» студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі.
Дата: 23 снежня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: музей-запаведнік «Нясвіж» (тэатральная зала), вул. Замкавая, 2, Нясвіж, Мінская вобл.
Будуць творы беларускага барока, сачыненні Клаўдыё Мантэвердзі, Франца Ксав’ера Грубера і іншых кампазітараў, а яшчэ апрацоўкі народных песень і калядкі.
Абяцаюць прэм’еру — цыкл «Вячэрня» Тамаша Шэвяроўскага, беларускага кампазітара, аднаго з прадстаўнікоў Віленскай партэснай школы.
І ўпершыню за апошнія стагоддзі прагучыць дзевяцігалосны матэт «Crucifixus Surrexit» Андрэя Рагачэўскага, ці Андрэя з Рагачова, прыдворнага кампазітара і арганіста Альберта Станіслава Радзівіла, які ў XVII стагоддзі працаваў у Алыцы і Нясвіжы.
Уваход вольны!