21 верасня ў Тбілісі аднаўляюцца сустрэчы клуба беларускамоўнага нэтворкінгу, дзе файна знаёміцца і гаманіць з цікавымі людзьмі на беларускай мове.
Дата: 21 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя), Тбілісі
Вас чакае шмат прыемнасцей:
Можна пагутарыць на розныя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў (2-4 чалавекі). Тут абмяркоўваюць і важкія пытанні кшталту «Ці патрэбны трыбунал над злачынствамі сталінізму ў Беларусі?», і лёгкія асабістыя цікавосткі, напрыклад, «Ці падарожнічалі вы аўтаспынам?»
Будзе 3 раўнды размоў. Каб было пра што гутарыць, вядучая прапануе вам тры цікавыя пытанні, па якіх можна па чарзе выказвацца.
Калі жадаеце, зможаце пакінуць у паштовай скрынцы на стале ананімныя цыдулкі з прыемнымі словамі для суразмоўцаў. апрыканцы сустрэчы скрынкі ўскрываюцца і кожны атрымоўвае сваю прыемную пошту.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся ў апытанцы на канале Клуба.