Гэтымі выходнымі, 24 і 25 чэрвеня, беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле разам з музычна-тэатральным гуртком «Беларусікі» на беразе возера Biale каля Аўгустова.
Дата: 24 і 25 чэрвеня
Месца: Возера Biale каля Аўгустова (на мапе — тут)
Вас чакае:
выступ «Беларусікаў»
традыцыйныя песні і танцы
гульні
сапраўднае купальскае вогнішча
А таксама цудоўная прырода, добрая кампанія і актыўныя гульні.
Бярыце з сабой намёты, спальнікі і дыванкі.
Будзе трансфер аўтобусам: Беласток-Аўгустоў 23.06 18:00 Аўгустоў- Беласток 25.06 17:00
Кошт удзелу ў свяце:
12 злотых за месца на кожную машыну;
12 злотых за месца на намёт; 10 злотых з дарослага за дзень.
Дзецям да 12 гадоў — бясплатна.
На трансфер рэгіструйцеся па спасылцы альбо паведаміце пра свой удзел праз тэлеграм. Па рэгістрацыі вас дададуць у адмысловы чат.