У нядзелю, 26 сакавіка, у Мастацкім музеі — файная лекцыя «Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету».
Дата: 26 сакавіка
Час: 14.00
Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
Гаворка пойдзе пра геаметрыю, музыку, нелінейныя ваганні і цыклы ў прыродзе, пра новыя складаныя і загадкавыя геаметрычныя структуры, якія спараджаюцца простымі нелінейнымі формамі, пра іх эстэтычную прывабнасць і глыбіню, пра сэнс і значэнне ліку Пі, некаторыя матэматычныя навацыі, якія дазваляюць наблізіцца да разумення метафізікі і прыгажосці Сусвету і чалавека.
І як гэта вось усё звязана яшчэ і з музыкай — даведаецеся на лекцыі!
Лектар — Андрэй Калеснікаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!