У сераду, 1 траўня, Уладзімір Арлоў чытае ў хабе «Новая Зямля» новую лекцыю з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі».
Дата: 1 траўня
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток
Тэма — «Славутыя беларускі-эмігранткі».
Гаворка пойдзе пра такіх паненак:
Наталля Арсеннева, аўтарка тэкста гімна «Магутны Божа»
Зора Кіпель, грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца
Яніна Каханоўская, пляменніца Івана і Антона Луцкевічаў і бабуля спевака Данчыка
Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца, мемуарыстка
Вера Бартуль, дзяячка беларускай эміграцыі, мадэль, кансультантка-куцюр’е
Галіна Русак, мастачка, мастацтвазнаўца, грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын, прафесарка
Пра кожную са сваіх гераіняў Уладзімір Арлоў распавядзе на аснове асабістых успамінаў.
Будзе і гістарычная віктарына з прызамі.
Уваход вольны.