У суботу, 2 сакавіка, заязджайце ў Сопат на MARA МАРКЕТ — атмасферны і ўтульны маркет беларускіх дызайнераў і рамеснікаў.
Дата: 2 сакавіка
Час: з 11.00 да 19.00 (час мясцовы)
Месца: MARA HUB, Jacka Malczewskiego 21, Сопат
Вас чакаюць:
упрыгожваннi ад таленавітых майстроў
стылевая графіка ад дызайнераў
смачныя пачастункі ад кандытараў
майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы
Заходзьце за добрым настроем і новымі знаёмствамі. Знайдзіце нешта асаблівае для сябе і сваіх блізкіх.
Уваход вольны!