У сераду, 4 кастрычніка, палац Румянцавых і Паскевічаў запрашае на музейную імпрэзу «Посцілка: прастора натхнення». Такія імпрэзы будуць ладзіць па серадах увесь кастрычнік!
Дата: кожную сераду з 4 кастрычніка
Час: 17.30 (пры добрым надвор’і)
Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель
Вас чакаюць:
цікавая выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне», дзе можна па-іншаму паглядзець на такі традыцыйны элемент, як посцілка;
куратарская экскурсія па выставе;
майстар-клас па лінагравюры — адмыслова для выставы стварылі серыю арыгінальных адбіткаў з выявамі дэкаратыўных элементаў з посцілак! Вы зможаце самі зрабіць сабе на памяць сапраўдную лінагравюру ўпадабанага ўзору;
яшчэ крыху творчасці — для дзетак і дарослых на выставе працуе зона з размалёўкамі з узорамі посцілак;
карысны падарунак — да выставы стварылі серыю кніжных закладак з дэкаратыўнымі элементамі, якія ўпрыгожваюць посцілкі з музейнага фонду;
фотазона — вы зможаце зрабіць фота на памяць у любым куточку выставы, бо посцілка традыцыйна выступала фонам для сямейных фотаздымкаў.
Раяць загадзя запісвацца па тэлефоне 50-95-96.
Кошт — 5 рублёў.