Як шукаеце, дзе сустракаць Новы год, каб утульна, весела і сярод сваіх, то ў нядзелю, 31 снежня, завітвайце у Цэнтр беларускай супольнасці і культуры.
Дата: 31 снежня
Час: з 20.30 і да ранку (час мясцовы)
Месца: Беларускі дом, Vilniaus, 20, Вільня
Будуць танцы!
Таварыства літоўскай этнічнай культуры ладзіць Новы год з беларускімі ды літоўскімі музыкамі.
Падыходзьце ў 20.00, калі хочаце дапамагчы раскласці пачастункі, а ў 20:30 пачнуць танчыць — і будуць танчыць усю ноч!
Далучайцеся ў любы момант!
Запрашаюцца ўсе-ўсе незалежна ад узросту, з парай ды без пары!
З сабой вазьміце:
святочны настрой
абутак для танцаў ці шкарпэткі (у вулічным абутку не танчаць)
ласункі сабе ды сябру
Кошт — 10 еўра наяўнымі музыкам у капялюшык!