22 верасня ў Вільні Праўная ініцыятыва праводзіць паб-квіз па правах чалавека «Pravo Napravo».
Дата: 22 верасня
Час: 19:00
Месца: Вільня, бар Būsi trečias, вул. Totorių, 18
Збірайце каманду і прыходзьце:
- Нечаканыя пытанні, музычныя загадкі і кінатуры, блізкія да тэматыкі праў чалавека!
- Прызы – квіткі ў аквапарк усім удзельнікам каманды, якая зойме першае месца.
Вядоўцам квізу будзе Мікіта Бялевіч.
Тым, хто прыйдзе адзін, дапамогуць падабраць каманду на месцы з іншымі ўдзельнікамі.
Абавязковая рэгістрацыя — для гэтага трэба запоўніць анкету.
Памер каманды — 4-8 чалавек
Уваход вольны