У пятніцу, 28 красавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе — перфарматыўная чытка «Інтэртэймент» ад тэатра «Аднаго дня», які адкрыецца роўна ў момант сустрэчы з гледачамі, а як толькі вы задумаецеся аб тым, што гэта было, тэатр знікне назаўсёды.
Дата: 28 красавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава
Чытка п’есы Івана Вырыпаева «Інтэртэймент» падрыхтаваная ўдзельнікамі тэатральных курсаў Анастасіі Дзядзішчавай.
Пасля паказу адбудзецца дыскусія з гледачамі.
Уваход вольны, але ж патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.