У пятніцу ды суботу, 28 і 29 красавіка, у варшаўскім Teatr Powszechny — прэм’ера спектакля беларускага рэжысёра Юры Дзівакова «Дрэнная кроў».
Дата: 28 і 29 красавіка
Час: 19.30 (час мясцовы)
Месца: Teatr Powszechny, Jana Zamoyskiego 20, Варшава
Вас чакае гісторыя пра канчатковае развітанне з мінулым і ўваход у невядомую будучыню.
Я прачнуўся ў чорным лесе. Я агледзеўся. Вакол не было ні людзей, ні жывёл. Я не чуў ні гукаў, ні галасоў, толькі адчуваў, як на спіне растуць вялізныя чорныя валасы. І я сказаў: добра, я гатовы. Чорны лес — гэта прастора асабістых, моцных успамінаў. Я прымаю іх.
Драматургія і рэжысура — Юры Дзівакоў
Сцэнаграфія і касцюмы — Таццяна Дзівакова
Ролі граюць беларускія і польскія акцёры.
Спектакль будзе на польскай мове.
Квіткі коштам 10 злотых яшчэ ё па спасылцы.