У пятніцу, 26 красавіка, у Вільні граюць спектакль «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі. Паказ прымеркаваны да Чарнобыльскага тыдня.
Дата: 26 красавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio gatvė, Вільня
Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс — не прычына спыніць суды над прысутнымі ў Беларусі. 2030 год.
Вайна ва Украіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.
Акцёры: Андрус Дарала, Марына Здаронкава, Ілля Ясінскі, Аляксандра Метальнікава, Сяргей Толсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.
Рэжысёрка — Аляксандра Дзянісава.
Квіткі коштам ад 19 еўра можна набыць па спасылцы.