21 і 22 ліпеня ў Глыбокім — традыцыйны Вішнёвы фэст, свята збору вішні.
Дата: 21 і 22 ліпеня
Час: з 10.00
Месца: цэнтральная плошча ды іншыя лакацыі, Глыбокае, Віцебская вобл.
Першы дзень, 21 ліпеня, завецца «#Вішнёвае лета».
У рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы пройдзе прэстыж-сустрэча «У гасцях у Вішнёвай каралевы».
На набярэжнай возера Кагальнае ў трэці раз будзе адкрыты конкурс паветраных змеяў «Вішнёвы ветрык».
У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адбудзецца анлайн-майстар-клас па маляванцы ад народнай майстрыні Беларусі Святланы Скавырка.
На цэнтральнай плошчы — этнавечарына «У вішнёвым садзе».
У другі дзень, 22 ліпеня, пройдуць традыцыйныя івэнты:
урачыстае шэсце «У гасцях у Вішні»,
выстава-прэзентацыя падворкаў «Вішнёвы нектар»,
конкурс-дэгустацыя «Вішнёвае варэнне — Варэння тварэнне»,
камандная гульня «Вішнёвая мафія»,
выстава «Берасцянікі. Аднаўленне старадаўняй тэхналогіі аплятання ганчарнага посуду бяростай»,
урачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле»,
конкурс гарманістаў, баяністаў, акардэаністаў «Вішнёвыя найгрышы»,
гала-канцэрт «Вішнёвая квецень сяброўства»,
аўкцыён вішнёвага пірагу!
Уваход вольны. Завітвайце ў Глыбокае па вішню!