У пятніцу, 3 траўня, у CreateCulture Space адкрываецца выстава беларускага мастака SIERAFIMUS «in-between».
Дата і час: 3 траўня ў 19.00
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Выстаўка «in-between» — творчая асіміляцыя вобразаў і аб’ектаў з жыцця мастака, выяўленая ў серыі аўтапартрэтаў.
У чалавечай свядомасці ўрыўкі думак ператвараюць адно аднога, упіраючыся ў хаатычныя ўспаміны аб людзях, месцах і падзеях.
У якасці інструментальнага акампанементу ўдзел бярэ праект Яўгена Кучмейна «tochka K».
Прыходзьце гутарыць, раскрывацца і танчыць!
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.