У аўторак, 7 траўня, у галерэі Савіцкага адкрываецца выстава Вадзіма Качана «Ад стужкі да лічбы. Рэтраспектыва», прымеркаваная да 65-годдзя аўтара.
Дата: 7 траўня
Час: 18.00
Месца: галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск
У экспазіцыі — каля 300 фотаработ, якія ахопліваюць вялікі перыяд творчасці спадара Вадзіма: ад першай фатаграфіі, зробленай яшчэ ў дзіцячым узросце ў 1970 годзе, да гэтага часу.
Гэта стужкавыя фотаздымкі 1980-х гг. з серый «Мінскія дворыкі», «Свята Мінска», «З акна аўтамабіля», «З трамвая», «Дзіцячы дом» і лічбавыя фатаграфіі з розных серый 2003-2024 гг.
У творчасці Вадзіма Качана заўсёды прысутнічае элемент спантаннасці. Ён быццам неспадзявана прыкмячае момант з унікальным спалучэннем якія стварылі яго абставінаў, і таму вынік аказваецца жывым і шчырым.
Прыходзьце паглядзець на імгненні часу вачыма фотамастака, закаханага ў Мінск.