У сераду, 1 траўня, «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўкі па ўсёй Беларусі — але купіць іх трэба ў пэўных месцах.
Што патрэбна для ўдзелу?
Каб бясплатна даслаць паштоўку, трэба набыць яе ў пэўным месцы і пакінуць пісьмовую згоду на атрыманне інфармацыі ад РУП «Белпошта» па тэлефоне (SMS, Viber) і e-mail.
Дзе набыць?
Поўны спіс адрасоў па абласцях глядзіце тут.
У Мінску акцыя будзе праходзіць:
- на Галоўпаштамце (пр-т Незалежнасці, 10) з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00;
- у аддзяленні паштовай сувязі № 60 (вул. Вакзальная, 22) з 17:00 да 19:00.