Пра гэта паведамілі на Facebook-старонцы часопіса. Нумар выйшаў адразу за сакавік і красавік 2023 года.
У нумары новая паэма Уладзіміра Някляева, вершы Валянціны Аксак і Васіля Зуёнка, проза Леаніда Дранько-Майсюка. Надрукаваныя запісы Барыса Пятровіча, эсэ Сяргея Шапрана пра Рыгора Барадуліна і яго ката Мірона. Літаратурныя анкеты Вольгі Бабковай і Фелікса Баторына, і шмат іншага.