Фільм «Это я, Минск.» знік з праграмы кінафестывалю Bulbamovie 2022, — паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Пра тое, чаму гэта адбылося, распавёў рэжысёр Дзмітрый Дзядок. Па словах Дзмітрыя, правы на паказ належаць кінастудыі «Беларусьфильм» і карціна не можа паказвацца за мяжой, пакуль не прайшла яго прэм’ера ў Беларусі. Як вядома, прэм’еры ў краіне не было і не вядома, калі адбудзецца.
«Это я, Минск.» — чарговая карціна, знятая за дзяржаўны бюджэт, якая падверглася цэнзуры. Таксама глядач не ўбачыў фільмы «Купала» Уладзіміра Янкоўскага, «Десять жизней Медведя» Андрэя Кудзіненкі, «Авантюры Прантиша Вырвича» Аляксандра Анісімава.
Культавы кінафестываль BULBAMOVIE стартуе ўжо на гэтым тыдні ў Варшаве.
Паказы будуць праходзіць з 18 па 20 лістапада.
Чытаць па тэме: Рэжысёр Зміцер Дзядок: «Якога чорта кіно павінна абслугоўваць палітычныя ці сацыяльныя інтарэсы?»