Фільм быў зняты мінчанінам Мікітай Лаўрэцкім ў жанры док-фікшн. За перамогу аўтар атрымае 10 тысяч еўра, паведамляе CityDog.
Як тлумачыць аўтар, «Спатканне ў Мінску» — шчырая размова ў мінскай більярднай паміж парай. Героі абмяркоўваюць не толькі асабістае жыццё, поўнае праблем і непаразумення, але і палітыку. Асаблівасць фільма ў тым, што героі ў ім іграюць сапраўдных людзей: самаго рэжысёра і яго дзяўчыну. Пара па сюжэце знаёміцца на ціндэр-спатканні і спрабуе пражыць стасункі наноў. Стужка знята адным дублем.
Мікіта дзеліцца, што хоча патраціць грошы на здымкі фільма «Современ» — гісторыі пра гульца ў карты: расповед будзе весціся пра альтэрнатыўную рэальнасць, калі БССР захавалася аж да 2025 года.