Журы дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу.
У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:
1. Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
2. Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
3. Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
4. Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
5. Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
6. Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
Згодна са статутам Прэміі як і доўгі, кароткі спіс абіраўся сябрамі журы на пасяджэнні шляхам адкрытага галасавання (пасля абмеркавання) простай большасцю галасоў.
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019), Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (2020).
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.
Сачыць за навінамі прэміі можна на яе старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас giedroyc.by@gmail. com.
паводле прэс-рэлізу