Па інфармацыі праваабаронцаў, пасля затрымання музыкаў міліцыя пачала прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. Пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.
Нагадаем, удзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. Затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту.
Таксама вядома, што Юліі Галавач, жонцы музыкі Дзмітрыя Галавача, прысудзілі штраф 30 базавых і адпусцілі ў залі суда.
Лёс жонкі музыкі Яўгена Бурло невядомы.
Tor band — вядомы беларускі гурт з Рагачова. Іх кліпы на песні «Мы — не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.