Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2022 г. выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Бітва на Сініх Водах».
Манеты маюць форму роўнабаковага прастакутніка, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай. У цэнтры срэбнай манеты — устаўка з тантала сіняга колеру.
Срэбныя манеты — наміналам 20 рублёў, масай 44,7 г, памерам 40,00 мм х 40,00 мм, пробай сплаву 925, тыражом 750 штук;
Медна-нікелевыя — наміналам 1 рубель, масай 30,00 г, памерам 40,00 мм х 40,00 мм, тыражом 1 500 штук.
Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: Рэспубліка Беларусь; унізе — намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на сярэбранай — проба сплаву), у цэнтры — стылізаваны фрагмент гравюры 16 стагоддзя.
Рэверс: у цэнтры — выява па матывах мініяцюр летапісу Радзівілаў, уверсе ў цэнтры надпіс — 1362, унізе — Бітва на Сініх Водах.
Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан».
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.