Фонд «Школа Лідараў» імя Збігнева Пелчыньскага, Фонд «Вольны Беларускі Ўніверсітэт» і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў».
Для каго курс?
Курс адрасаваны беларускім лідарам — няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў — людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
Як падаць заяўку?
Прыём заявак працягваецца да 17.03.2024.
Cпасылка на форму заяўкі: Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Школа грамадскіх лідараў».
Што ў праграме?
Падчас навучання вы будзеце разглядаць лідарства і яго розныя формы, слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць, размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння.
Таксама пастараецеся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва.
Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.
Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?
Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;
Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў;
Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе «Школа Лідараў», магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;
Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;
Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.
Арганізацыя «Школы Грамадскіх Лідараў»
Праект складаецца з 4 сесіяў у анлайн-фармаце на выходных. Па пятніцах удзельнікі праслухаюць лекцыі і прымуць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі.
Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах.
Падчас кожнай сесіі адбудуцца сустрэчы ў невялікіх групах, на якіх удзельнікі будуць мець час для абмеркавання свайго досведу і развіцця лідарства.
Даты сесіяў:
Уводная сустрэча: 19 красавіка 17:00-20:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.
Першая сесія: 26-27 красавіка 2024 г.
Другая сесія: 10-11 траўня 2024 г.
Трэцяя сесія: 24-25 траўня 2024 г.
Чацвёрты семінар: 14 чэрвеня 2024 г.
Заканчэнне курсу: 22 чэрвеня 2024 г.
Заняткі падчас сустрэч будуць праходзіць па пятніцах з 16.00 да 19.00 паводле польскага часу і з 10.00 да 16.00 па суботах.
Каго запрашаюць узяць удзел у праекце?
Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці.
Праграма прызначана для людзей, каму 17 сакавіка 2024 года споўніцца 18 гадоў.
Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе запосяць на анлайн-сумоўі.
Набор на курс — 30 удзельнікаў.
Графік набору ў Школу Грамадскіх Лідараў
Этап 1 (01.03-17.03)
Запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт)
Этап 2 (22.03-28.03)
Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.
Вынікі набору будуць абвешчаныя 12 красавіка 2024 года.
Матэрыялы для азнаямлення
Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных — GDPR
У выпадку пытанняў просьба пісаць на адрас электроннай пошты: [email protected]
Праект рэалізуецца Фондам «Школа Лідараў» (ФШЛ), Вольным Беларускім Універсітэтам (ВБЎ) і Фондам Міжнароднай Салідарнасці (ФМС).