Пра выхад на волю Насты Лойка, якая адбыла за кратамі 30 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, Наста Лойка была затрымана 6 верасня пасля працэса над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 чалавек. Насту абвінавацілі нібыта ў «дробным хуліганстве», за гэта суд на наступны дзень, 7 верасня, пакараў яе 15 суткамі арышту. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту Наста на волю не выйшла.