• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2023 | Грамадства Замежжа

Беластоцкія гісторыкі распавядаюць пра Падляшша з беларускім акцэнтам

Цягам некалькі месяцаў у беластоцкім пабе Beer4you рэалізуецца праект Beer and historу. Штотыдзень пераехаўшыя з Беларусі гісторыкі праз свае лекцыі папулярызуюць веды пра мінуўшчыну Беласточчыны, якая непарыўна звязана з беларускай гісторыяй. Падчас апошняга расповяда слухачы даведаліся пра беларускія мясціны ў Беластоку, піша radiounet.fm.


324.png

Называць Беласток выключна беларускім горадам нельга, бо гэта будзе перабольшваннем. Разам з тым выкрэсліць гэты горад з беларускай гісторыі таксама немагчыма, бо многія нават знакавыя падзеі нашай мінуўшчыны адбываліся на тэрыторыі сучаснага Падляшша. Пра некаторыя з іх, што мелі месца ў першай палове мінулага стагоддзя, і іх слядах распавёў для пары дзясяткаў прысутных у пабе гісторык Аляксей Трубкін.

Але пачаў ён з апошніх дзесяцігоддзяў 19 стагоддзя, і першым у сваім топе такіх падзей і мясцін выступоўца назваў тагачасную Беластоцкую гімназію, якая потым называлася рэальнай вучэльняй, дзе вучыўся народаволец Ігнат Грынявіцкі. Гэты, паходзячы з тэрыторыі сучаснай Магілёўшчыны 24-гадовы юнак, вядомы тым, што менавіта ён здзейсніў тэрарыстычнае забойства расійскага імператара Аляксандра ІІ. Крыху пазней і сам памёр ад ран. Будынак вучэльні захаваўся. Ён знаходзіцца на вуліцы Варшаўскай побач з паштовым аддзяленнем. Цікава, што ў Польшчы Грынявіцкі лічыцца польскім рэвалюцыянерам, праўда, ніякай мемарыяльнай шыльды аб ім на будынку няма.

Вучыўся ў той жа рэальнай вучэльні і будучы булаховец Мікола Дзямідаў, які потым стаў знакавым дзеячам беларускай эміграцыі.

З Беластокам звязаны і слуцкія паўстанцы, якія пасля таго, як сыйшлі з тэрыторыі савецкай Беларусі, апынуліся інтэрнаванымі польскімі ўладамі. Тут яны былі памешчаны ў канцэнтрацыйны лагер, які знаходзіўся на месцы цяперашняга Ваяводскага шпіталя. Дарэчы, існуе версія, што вядомы са старых фотаздымкаў сцяг слуцкіх паўстанцаў, зроблены ў Гродне, пабываў і ў Беластоку.

Беларуская народная рэспубліка, нават пасля няўдалай спробы яе ўсталявання, яшчэ доўга як ідэя жыла ў свядомасці беларускага простага люду на Беласточчыне, на якую прэтэндаваў урад БНР. Аб гэтым сведчыць у прыватнасці судовы працэс 1923 года над беларусамі, т. зв. працэс 45-ці.

Паказальны суд, які праходзіў зноў жа на цяперашняй вуліцы Варшаўскай, праўда, у іншым будынку, стаў кропкай, якую паставіла польская дзяржава ў такіх беларускіх марах. Цікава, што суд, хоць і вынес абвінаваўчыя прысуды, не разглядаў падсудных выключна як нейкіх крымінальнікаў.

Але тым прысудам беларускае жыццё не спынілася. Узнікае добравядомая нам са школьных падручнікаў па гісторыі Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Яе з’езд праходзіў на вуліцы Магілёўскай, а сядзіба знаходзілася на Віцебскай. Гэтыя блізкія адна да адной вуліцы дагэтуль носяць свае назвы.

325.png

У Беластоку дзейнічала і Таварыства беларускай школы. Яго ўправа знаходзілася на цяперашняй вуліцы Мальмэда, праўда, будынак не захаваўся. Таварыства дабівалася выкладання па-беларуску. Пры ім дзейнічала выдавецка-асветніцкае таварыства «Рунь», у хуткасці з-за ціску ўлад стаўшая «Сяўбой». Дарэчы, у прыцясненні беларускага асветніцкага руху з боку польскіх улад Другой Рэчы Паспалітай і цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму прысутныя заўважылі шмат падабенства.

Для беларускага тэатру «Полымя» ствараў свае карціны-дэкарацыі вядомы мастак Язэп Драздовіч. Найбольш гучная заслуга менавіта гэтага тэатра — запрашэнне ў Беласток і правядзенне канцэрта опернага спявака сусветнага масштаба беларуса Міхася Забэйды-Суміцкага. З сучасных выканаўцаў з ім можа параўнацца хіба Лучана Павароцці. Забягаючы крыху наперад варта адзначыць, што Забэйда-Суміцкі выступаў у Беластоку і падчас Другой сусветнай, то бок пры немцах, і пасля яе, гэта значыць пры ўладах камуністычнай Польшчы.

У будынку цяперашняга Драматычнага Тэатра імя Аляксандра Вянгеркі прайшоў у кастрычніку 1939 года з’езд працоўных Заходняй Беларусі, які ўхваліў уз’яднанне з БССР. На ім прысутнічаў, сярод іншых, Янка Купала. Праўда, уз’яднанне тое аказалася даволі дзіўным. Звычайныя беларусы што з усходу, што з захаду не мелі права ездзіць адзін да аднаго.

У той жа 1939 год у беластоцкай турме камуністы закатаваны аўтара гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» Макара Краўцова.

Пры нямецкай акупацыі Беласток, дарэчы, разам з Гродна, апынуўся ў складзе Усходняй Прусіі. Беларускае грамадскае і культурніцкае жыццё, прычым даволі актыўнае, працягвалася — дзейнічаў Беларускі камітэт, які месціўся ў будынку на вуліцы Кіеўскай.

Як распавёў Аляксей Трубкін, зараз шмат якія з беларускіх мясцін Беластоку пазначаны на Гугл-мапе, а таксама адпаведная мапа з’явілася і ў папяровым выглядзе.

Пасля лекцыі гісторык распавёў, чым важна ўзятая ім тэма ў беларускай гісторыі Беластока.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Shuma ў Вільні!

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип