• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.03.2023 | Грамадства Адукацыя

Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую

«English з Наталкай» — гэта відэакурс ангельскай мовы для беларускамоўных вучняў паводле падручніка Лапіцкай.

«Гэта той самы патрэбны школьны матэрыял, але патлумачаны простымі словамі», — гаворыцца ў прадстаўленні новага беларускамоўнага адукацыйнага відэаканалу.

Што прапануе Наталка Харытанюк з камандай: «Новыя тэхнікі навучання і запамінання — яскравыя вобразы, мнематэхнікі, гульні і цікавыя заданні. Навучайцеся з намі і вы зможаце расказаць па-ангельску не толькі пра «лондан іс зэ кэпітал», але і пра беларускія лясы і вожыкаў з-пад возера Нарач, і нідзе не памыліцеся ані ў суфіксах, ані ў артыклях!»

І галоўнае: «Вы марылі вучыць ангельскую праз беларускую? Цяпер гэта магчыма!»

Пакуль беларускамоўная настаўніца ангельскай прапануе ўрок для 5 класа, 4-й чвэрці, якая неўзабаве пачнецца, «з прыцэлам — пераказаць беларускі школьны курс ангельскай нашым дзеткам (і дарослым!), сагрэць, так бы мовіць, замежную мову!»

Акрамя YouTube, сачыць за навінамі відэакурсу можна праз Instagram выкладчыцы. Дзе можна даведацца і пра персону настаўніцы: «Выкладаць ангельскую мову вам будзе сапраўдная казачніца — Наталка Харытанюк. Яна ведае безліч гісторый для дзяцей і дарослых. Некаторыя з іх пераўтварыліся ў сапраўдныя кнігі. Іх назбіралася ажно 4, сярод іх і дзіцячыя, і дарослыя. Але апроч таго Наталка ўжо 15 год навучае ангельскай мове. Дзе-толькі яна не выкладала ангельскую: і ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце, і на курсах у школе замежных моў Streamline, давала прыватныя ўрокі дома і дыстанцыйна, і нават трошку вяла свой блог».

Наталка Харытанюк скончыла факультэт замежных моў БрДУ, у 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза.

Лаўрэат прэміі «Дэбют» (2010) за кнігу апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката», трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

valiancina_shauchenka
Кіно

Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»

У пачатку сакавіка прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская разам з камандай фестывалю «Паўночнае ззянне» запусціла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol

Галерэя Monopol — гэта невялікае памяшканне ў цэнтры польскай сталіцы. Дзве залы, адна з іх зусім невялікая, таму...

Апошнія навіны

    Афіша Літаратура
    Прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип