Анлайн
Канец: 30.04 (14:00)
анлайн
Анлайн-прэзентацыя «Барометр рэпрэсій у Беларусі»
Пачатак: 30.04 (12:00)Канец: 30.04 (14:00)
анлайн
У аўторак, 30 красавіка, Прэс Клуб Беларусь і Цэнтр новых ідэй ладзяць анлайн-прэзентацыю другой часткі даследавання «Барометр рэпрэсій у Беларусі».
Дата: 30 красавіка
Час: 12.00 (час CET, гэта 13.00 па Мінску і Вільні)
Месца: Zoom
Грамадства ў вачах рэжыму працягвае быць варожым аб’ектам, у якасці якога разглядаюцца не толькі прадэмакратычныя беларусы, але і ўсе, хто мае якое-небудзь дачыненне да іх.
Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, Цэнтр новых ідэй і прэзентуе справаздачу за І квартал 2024.
Спікеры — Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ, і Вікторыя Фёдарава, кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».
Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.