• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Анлайн

Анлайн-прэзентацыя беларускага пераклада рамана Шчэпана Твардаха «Кароль»

Пачатак: 30.03 (15:00)
Канец: 30.03 (17:00)
анлайн
Google

У чацвер, 30 сакавіка, завітайце на анлайн-прэзентацыю беларускага пераклада культавага рамана Шчэпана Твардаха «Кароль». Перакладчык — Мікола Раманоўскі.



 Дата: 30 сакавіка

Час: 15.00 (час мінскі, гэта 14.00 па варшаўскім часе)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры»


Госць — выдавец Андрэй Янушкевіч.


Шчэпан Твардах — адзін з лідараў сучаснай літаратурнай сцэны Польшчы, аўтар такіх скандальных і гучных раманаў, як «Морфій» (2012), «Драх» (2014), «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022).

Вось пра што пойдзе гаворка:

«Кароль» як гістарычны раман, гангстарскі баявік і псіхалагічны дэтэктыў. Міжваеннае дваццацігоддзе, палітычны і крымінальны свет у творы.

«Польская» і «яўрэйская» Варшава: шматкультурнасць або вайна культур?

Праблема гвалту, віны і пакарання ў рамане. Чаго мы не ведалі пра лагер у Бярозе-Картузскай?

Суб’ектыўнасць памяці і праблема «ненадзейнага» апавядальніка, якому не варта празмерна даваць веры.

Асаблівасці мовы ў рамане і праблемы яго беларускага перакладу. Чым раман цікавы сучаснаму беларускаму чытачу?


Ладзіцца прэзентацыя ў межах цыклу літаратурных сустрэч «Санаторый пад клепсідрай» з Андрэем Хадановічам.


Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры».





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип