У суботу, 30 сакавіка, асветніцкі праект «Навука па-за сабой» кліча на сустрэчу з рэканструктарам Макарам Бабенкам «Дарослыя гульні: рэканструкцыя».
Дата: 30 сакавіка
Час: 13.00
Месца: абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка, вул. Пушкіна, 6 (4 паверх), Віцебск
На сустрэчы абмяркуюць:
Што такое гістарычная рэканструкцыя?
Чым гэтае хобі адрозніваецца ад іншых?
Чаму яно цікавае і шматграннае?
Што такое гістарычнае фехтаванне?
Чым яно адрозніваецца ад сучаснага і чым яно цікавае?
Як знаходзіць у сабе матывацыю нешта рабіць?
Як хобі можа стаць прафесіяй?
Спікер — Макар Бабенка, прафесійны рэканструктар, рамеснік, адзін з заснавальнікаў рэканструктарскага і ролевага руху ў Віцебску, удзельнік Народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн».
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.