У суботу, 16 сакавіка, у Варшаве — фэст MAŚLIENICA VARUŠNIAK, сямейнае музычнае сьвята з нагоды Масленіцы.
Дата: 16 сакавіка
Час: з 15.00 да 21.00 (час мясцовы)
Месца: klub OCZKI, Wojciecha Oczki 1A, Варшава
У беларускай традыцыі ўся вёска мусіла сабрацца на гэтае свята адной вялікай сям’ёй, каб выбачыцца перад суседзямі за крыўды, спаліць пудзіла Зімы і пакінуць усё старое і варожае за парогам старога года.
То будзе і вам digital-вогнішча ад Pasha Plaha і спеўны перформанс ад Spievy і Kasary, смачныя бліны, народныя спевы і рытуальнае спальванне пудзіла Зімы.
Абяцаюць:
2 сцэны
фудкорт
забаўкі для дзетак
тэхна-рэйв
А вось хто зайграе:
Shuma
Yegor Zabelov
Spievy & Kasary
Kipah
Bayski
VVaxplay
Papa Bo Selektah
Lear Chornabrova
Helga
Aist
Stroppy Pie
Aslamin nuarrrrr
Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы (хутка зноў падаражэе!).