У суботу, 11 траўня, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».
Дата: 11 траўня
Час: 16.30 (час мясцовы)
Месца: студыя ёгі, Szewska, 75/77, Уроцлаў
Гэтым разам прапануюць заняцца ёгай! Беларускамоўнай!
Будзе практыка ў адпаведнай студыі з трэнеркай Таццянай Гур’янчык.
Калі ласка, вазьміце з сабой дыванкі (карыматы). Калі няма — нястрашна.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся, калі ласка, праз тэлеграм @Pliatar.
Удзел — данат на арэнду студыі.